У ZALA IPTV з'явіцца новы тэлеканал | ZALA

У ZALA IPTV з'явіцца новы тэлеканал

01.11.2018
Printer-friendly version

Паважаныя абаненты! Змяняецца напаўненне пакетаў тэлеканалаў інтэрактыўнага тэлебачання ZALA. З 1 лістапада 2018 года пачынаецца трансляцыя новага тэставага тэлеканала «Час: далёкі і блізкі» у складзе пашыраных пакетаў «ZALA: Усё ўключана», «ZALA: Усё ўключана HD» і дадатковага тэматычнага пакета «Для душы» ZALA IPTV.

«Час: далёкі і блізкі» – гэта канал куміраў, герояў нашага часу, чые імёны знаёмыя кожнаму. Яны ўнеслі свой уклад у гісторыю і сталі яе неад'емнай часткай. Нашы куміры - тэлевядучыя, акцёры, палітыкі, спартсмены - у люстэрку тэлебачання. Яны распавядаюць пра тое, што ў свой час засталося за кадрам, разважаюць пра лёсы эпохі, аб ключавых падзеях мінулых дзесяцігоддзяў. Злучаючы мінулае і сучаснасць, канал «Час: далёкі і блізкі» дае магчымасць па-новаму зірнуць на гісторыю.