Пакеты паслуг

Printer-friendly version

Абаненты, якія карыстаюцца паслугамі тэлефоннай сувязі, доступу да сеткі інтэрнэт і інтэрактыўнага тэлебачання, могуць знізіць свае выдаткі, купляючы гэтыя паслугі ў пакетах.

Пакет паслуг электрасувязі прадстаўляе сабой камерцыйную прапанову Аператара па аказанні дзвюх або болей паслуг на ўмовах, якія адрозніваюцца ад умоў аказання гэтых жа паслуг не ў складзе пакета

Кошт пакета вызначаецца колькасцю ўключаных паслуг, іх аб’ёмамі і ўмовамі іх аказання. У залежнасці ад таго, якія паслугі ўключаны ў выбраны Вамі пакет, Вам будзе прадастаўлена неабходнае абсталяванне.

Акрамя эканоміі грашовых сродкаў, пакеты паслуг – гэта яшчэ і зручнасць аплаты паслуг і кантролю стану асабовага рахунку. Аплаціць пакеты паслуг Вы можаце любым з пералічаных тут спосабаў http://www.byfly.by/client/pay/

Пры падключэнні да пакетаў паслуг неабходна прымаць пад увагу наступнае:
- Абавязковай умовай аказання паслуг на ўмовах пакета з’яўляецца заказ усіх паслуг, якія ўваходзяць у пакет. Адпаведна і аплата за пакет адбываецца поўнасцю, а не часткова па паслугах.
- Падключыцца да пакета паслуг, у які ўключаны паслугі тэлефоннай сувязі, могуць толькі тыя Абаненты, на якіх аформлены абанемент на права карыстання абаненцкім нумарам мясцовай тэлефоннай сеткі (гэта значыць тыя, на каго зарэгістраваны тэлефон).
- Пры неаплаце (або няпоўнай аплаце) кошт пакета, доступ да паслуг, уключаных у пакет, часова спыняецца. Таму гарантыяй бесперабойнага аказання паслуг у складзе пакета з’яўляецца своечасовая аплата.
- Пры аказанні паслуг міжгародняй сувязі ў складзе пакета, акрамя міжгародніх мінут расходуецца такая ж колькасць мінут мясцовай сувязі, у тым ліку з колькасці, уключанай у пакет.

Найбольш істотныя ўмовы аказання паслуг у складзе пакетаў паслуг выкладзены ў Парадку аказання паслуг.

 

Пакеты паслуг

 

Памер платы, руб.

 

"Оптымум" 

кругласутачны доступ у сетку інтэрнэт без уліку трафіка на хуткасці прыём/перадача да 1024/512 Кбіт/сек і паслугі інтэрактыўнага тэлебачання

80 000
"Універсал" 

кругласутачны доступ у сетку інтэрнэт без уліку трафіка на хуткасці прыём/перадача да 2048/512 Кбіт/сек, паслугі інтэрактыўнага тэлебачання і тэлефонныя злучэнні: мясцовых 1000 мінут, у межах вобласці 300 мінут, у межах рэспублікі 200 мінут

107 500

 

Блакіроўка пакетаў паслуг

за 15 дзён

5 800

за 30 дзён

11 500

за 45 дзён

17 300