Каналы

Беларусь 2

Беларускі забаўляльна-спартыўны агульнанацыянальны дзяржаўны тэлевізійны канал, які ўваходзіць у склад Белтэлерадыёкампаніі. У эфіры тэлеканала прадстаўлены займальныя праекты, сенсацыйныя шоу, захапляльныя праграмы, відовішчныя спартыўныя паядынкі, цікавыя серыялы і вострасюжэтныя фільмы. Тэлеканал «Беларусь 2» заўсёды застаецца Вашым лепшым сябрам і дарадчыкам.

Мая планета

Пазнавальны тэлеканал, прысвечаны навуцы, гісторыі і падарожжам.

Travel Channel HD

Тэставае вяшчанне

Travel Channel HD прадстаўляе поўны спектр праграм аб падарожжах, якія пераносяць гледача ва ўсе куткі зямнога шара і запрашаюць прыняць удзел у турыстычных паходах, кулінарных прыгодах, адправіцца ў экалагічны або раскошны водпуск.

Fashion One HD

Тэлеканал FashionOne– унікальны канал, які факусіруецца на трывалай сувязі паміж індустрыяй моды і кіна-/ТБ-індустрыяй. Шоу. Падзеі. Дызайнеры. Акцёры. Фатографы. Мадэлі. Славутыя людзі. Падарожжы. Дамашняя вытворчасць. Кіно і рэаліці шоу. FashionOne– адзіны 24-гадзінны забаўляльны канал, які прапаноўвае інфармацыю ад лідараў індустрыі МОДЫ і СТЫЛЮ ЖЫЦЦЯ. Філасофія кампаніі – даць шырокай аўдыторыі ўяўленне аб тым, што такое мода з розных сацыяльна-эканамічных бакоў.

MEZZO LIVE HD

Музычны канал для аматараў класікі і джаза ў фармаце HD са стэрэагукам. У праграме – канцэрты лепшых сусветных аркестраў, інструменталістаў і спевакоў, выдатных дырыжораў, легендарных джазменаў, а таксама оперныя і балетныя спектаклі, як у запісе, так і ў прамым эфіры. Штодзённа ў рубрыцы «Дывертымецца» – музычны калейдаскоп, які прадстаўляе ўсю разнастайнасць жанраў акадэмічнай музыкі – сімфанічнай, камернай, харавой.

HD-Life

Канал HD-Life аб’ядноўвае якасць інфармацыйна-забаўляльнага тэлебачання, надзвычайную выразнасць дэталей і яснасць фармату HD. Ён зробіць Ваша жыццё больш яркім, насычаным, падорыць новыя ўражанні і дазволіць у поўнай меры атрымаць асалоду ад прыгажосці навакольнага свету.

Фільмы аб навуцы і прыродзе, падарожжах і прыгодах.

Nick.Jr.

Канал Nick.Jr. захапляе і вучыць дашкольнікаў пры дапамозе ігравога, творчага і натхняючага кантэнту. Тэлеканал трансліруе самыя рэйтынгавыя серыялы, такія як «Даша-падарожніца» і «Цуда-звераняты», і стварае яркі, цікавы і вясёлы свет. Гэта значыць, што тэлеканал выбіраюць не толькі дзеці ва ўзросце ад 2 да 6 гадоў, але і іх бацькі.
 

AXN Sci-Fi

Канал для аматараў фантастыкі. Іншыя прасторы і вымярэнні, новыя светы і галактыкі, захапляльныя таямніцы і цікавыя прыгоды ў лепшых навукова-фантастычных і містычных фільмах і серыялах.

Gulli

Дзіцячы тэлеканал, адрасаваны школьнікам і іх бацькам. У праграме – дакументальныя фільмы, серыялы, мультфільмы, тэлечасопісы, інтэрактыўныя гульні, шоу для ўсёй сям’і. 

Tiji

Дзіцячы тэлеканал, адрасаваны дашкольнікам. «Tiji» – слоўца з лексікона французскіх малышоў, якое абазначае радасныя моманты жыцця. У праграме –анімацыйныя серыялы, развіваючыя перадачы, лялечныя шоу, музычныя кліпы. Канал не толькі забаўляе юную аўдыторыю, але і вучыць яе, як быць добрым і смелым, як сябраваць, дапамагаць маме, быць ахайным, спраўляцца са штодзённымі праблемамі.