Новости ZALA | ZALA

Новости ZALA

У пакеце «Прэміум» з'явіўся новы тэлеканал

22.09.2022

22 верасня ў дадатковым пакеце «Прэміум» ZALA IPTV і SMART ZALA на 120-й кнопцы пачалося вяшчанне тэставага тэлеканала «Еўракіно».

 

«Еўракіно» – расійскі канал еўрапейскага кіно. У эфіры – прэм'еры, культавыя фільмы, а таксама рэпартажы з еўрапейскіх кінафестываляў. Акрамя таго, на тэлеканале вы ўбачыце тэматычныя паказы, прымеркаваныя да еўрапейскіх фестываляў і іншых падзей са свету кіно.

Зноў у наяўнасці папулярная мадэль тэлевізара Skyworth!

05.09.2022

У сэрвісных цэнтрах «Белтэлекама» і на сайце https://shop.beltelecom.by/ зноў у наяўнасці папулярная мадэль тэлевізара Skyworth.

Skyworth 32Е3А абаненты «Белтэлекама» могуць купіць у растэрміноўку на 24 месяцы. Штомесячны плацеж складзе ўсяго 30 рублёў!

Дыяганаль

Увазе карыстальнікаў пакетаў паслуг «ЯСНА 100+Кіно», «Сямейны 10+Кіно», «ЯСНА Кіно (МЕГОГО)» і «ЯСНА Кіно+»

30.08.2022

Паважаныя абаненты!

 

30 жніўня 2022 года па не залежных ад РУП «Белтэлекам» прычынах спынілася прадастаўленне доступу да відэаматэрыялаў анлайн-кінатэатра «МЕГОГО» ў пакетах паслуг «ЯСНА 100+Кіно», «Сямейны 10+Кіно», «ЯСНА Кіно (МЕГОГО)» і «ЯСНА Кіно+».

 

Яшчэ даступней: «Белтэлекам» знізіў кошты на робаты-пыласосы ўсіх мадэляў

19.08.2022

У сэрвісных цэнтрах «Белтэлекама» дзейнічае акцыйная прапанова на робаты-пыласосы Xiaomi. Робат-пыласос – незаменная купля для падтрымання чысціні вашага дома. Ён можа самастойна праводзіць сухую і вільготную ўборку, і пры гэтым выдатна арыентуецца ў прасторы.

На сённяшні дзень shop.beltelecom.by прапануе 4 мадэлі.

Партал рэйтынгавай адзнакі – нам важна ваша меркаванне!

11.08.2022

«Белтэлекам» нагадвае аб магчымасці ацаніць якасць абслугоўвання кліентаў на партале рэйтынгавай ацэнкі якасць-паслуг.бел.

Партал рэйтынгавай ацэнкі – спецыялізаваны сэрвіс для грамадзян, які дае магчымасць выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання рознымі арганізацыямі Беларусі.

«Белтэлекам» таксама прадстаўлены на гэтым рэсурсе. Цяпер на партале зарэгістраваны 144 аб'екты прадпрыемства (філіялы і структурныя падраздзяленні).

Дакументальны праект «Связісты» на тэлеканале «ЯСНАе TV»

19.07.2022

20 ліпеня на тэлеканале «ЯСНАе TV» у эфір выйдзе чарговы выпуск спецыяльнага праекта «Связісты».

«Сувязісты» – гэта цыкл партрэтных інтэрв'ю, прысвечаных неардынарным людзям, для якіх электрасувязь стала справай жыцця, паслужыла стымулам прафесійнага і асабістага росту. Праект складаецца з 15 біяграфічных гісторый.

Госцем трынаццатага выпуску праграмы стаў Фёдар Еўдакімаў, былы начальнік гарадской тэлефоннай станцыі Брэста (1980–1988 гг., 1995–2005 гг.).

Змяненні ў напаўненні пакетаў ZALA

11.07.2022

Паважаныя абаненты!

З 11 ліпеня 2022 года ў дадатковым тэматычным пакеце «Фільмавы» і пашыраным пакеце «Эфірная ZALA: Усё ўключана» эфірнага тэлебачання пачалася трансляцыя тэлеканала «Муві ТБ».

«Муві ТБ» – расійскі кінаканал, у эфіры якога транслююцца фільмы самых розных жанраў расійскай і замежнай вытворчасці.

Яшчэ больш дзіцячага кантэнту: у ZALA з'явіліся новыя тэлеканалы

01.06.2022

Паважаныя абаненты!

1 чэрвеня 2022 года ў ZALA пачалося вяшчанне новых тэставых тэлеканалаў.

На 144-й і 145-й кнопках у дадатковым пакеце «Дзіцячы», пашыраных пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA з'явіліся «Тэлеканал «Дзіцячы» і «Ginger».

У ZALA з'явіўся новы рэгіянальны тэлеканал

26.05.2022

26 мая ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA на 25-й кнопцы ў рэжыме тэставага вяшчання пачалася трансляцыя тэлеканала «2-гі гарадскі канал» для гледачоў Магілёўскай вобласці.

 

Аб спыненні вяшчання тэлеканала

17.05.2022

Паважаныя абаненты!

 

У сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння дазволу на распаўсюджванне тэлеканала «Star cinema» на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з 17 мая  2022г. спыняецца трансляцыя дадзенага тэставага тэлеканала ў пакетах ZALA IPTV і SMART ZALA.