
Паслугі інтэрактыўнага тэлебачання ZALA з 16 жніўня 2010 года аказваюцца па авансавым механізме аплаты.
Доступ да паслуг ZALA магчымы пры наяўнасці станоўчага балансу на асабовым рахунку.
Пры аплаце першапачатковага рахунка, а таксама пры ўсіх далейшых папаўненнях, фізічным асобам неабходна назваць унікальны нумар дагавору на паслугі ZALA. Першапачатковы плацеж, які ўключае ў сябе ўстановачную плату за падключэнне і аванс па абаненцкай плаце, уносіцца абанентам пры афармленні дагаворных адносін.
Юрыдычныя асобы пералічаюць грашовыя сродкі за паслугі ZALA пры першым падключэнні і далей папаўняюць рахунак шляхам мэтавага плацяжу.
Аплаціць паслугі ZALA можна пры дапамозе карт экспрэс-аплаты на паслугі byfly. Карты экспрэс-аплаты выпускаюцца 2-х наміналаў: 20000 і 35000. Для папаўнення рахунку выкарыстоўваюцца пін-код і код актывацыі, нанесеныя на карту і скрытыя пад ахоўным слоем. Каб скарыстаць карту, неабходна ўвайсці ў асабісты кабінет карыстальніка, выбраць поле (утыліту) «Плацеж па карце» і правесці папаўненне асабовага рахунку.
Акрамя таго, аплаціць паслугі ZALA і byfly можна з дапамогай “Інфармацыйнага партала” ZALA у рубрыцы “Плацяжы па картах экспрэс аплаты” раздзела “Плацяжы”. Для гэтага неабходна ў полі “Лагін” увесці нумар дадатку byfly або ZALA (лагін паказаны ў бланку-заказе на паслугу) і запоўніць палі PIN 1 і PIN 2 дадзенымі, узятымі з карткі экспрес аплаты. Пасля запаўнення формы правесці папўненне асабовага рахунку.
Поўную інфармацыю аб працэдуры аплаты паслуг можна атрымаць пры заключэнні дагавору.
Звяртаем увагу, што папаўняць асабовы рахунак Вы можаце на любыя сумы і так часта, як Вам гэта зручна!
Абанентам, якія заключылі дагаворныя адносіны да 16 жніўня 2010 года, штомесячная плата за карыстанне паслугамі ZALA ўключаецца ў агульны рахунак за паслугі электрасувязі.
Рахунак выстаўляеццане пазней за 7-ы дзень справаздачнага месяца для фізічных асоб (13-ы для юрыдычных асоб) і павінен быць аплачаны да 25-га дня гэтага месяца.
Аплаціць паслугу можна ў сэрвісных цэнтрах і сэрвісных пунктах «Белтэлекам», а таксама ў банках:
-
ААТ«ААБ Беларусбанк»,
-
ААТ«Белзнешэканамбанк»,
-
ААТ «Белпрамбудбанк»,
-
ААТ «Белінвестбанк»,
-
ЗАТ «Мінскі транзітны банк»,
-
ААТ«Тэхнабанк»,
-
ААТ«Белаграпрамбанк».
А таксама ў іншых банках. Падрабязную інфармацыю аб месцазнаходжанні і форме прыёму аплаты глядзіце на сайтах банкаў.
Аплаціць паслугі
ZALA можна ў салонах
«Сувязны».