У якасці адказу прыводзім некаторыя ўмовы абаненцкага дагавору. Абанент абавязаны:
– Выкарыстоўваць паслугу толькі для асабістага/дамашняга прагляду. Публічны прагляд/паказ усяго пакета(-аў) тэлеканалаў, аднаго тэлеканала або любога выбранага фрагмента тэлеперадач, атрыманых з дапамогай паслугі, забаронены.
– Не здзяйсняць капіраванне/запіс тэлеканалаў і/або фрагментаў тэлеперадач, атрыманых з дапамогай паслугі. Не тыражаваць і не распаўсюджваць копіі тэлеканалаў/фрагментаў тэлеперадач. Не парушаць іншым спосабам аўтарскія правы стваральнікаў і праваўладальнікаў тэлеканалаў, перадач і асобных фрагментаў.
У тым выпадку, калі Вы з’яўляецеся абанентам РУП «Белтэлекам» і на Вашай абаненцкай лініі ёсць тэхнічная магчымасць аказання паслуг, то адначасова Вам будуць прапанаваныя паслугі тэлефоннай сувязі, доступу ў сетку інтэрнэт і інтэрактыўнага тэлебачання па тарыфах, зацверджаных на кожную з трох пералічаных паслуг.
Для прагляду аўдыявізуальных твораў, якія рэтрансліруюцца па IPTV, на двух тэлевізійных прыёмніках неабходна да кожнага з іх падключыць абаненцкую прыстаўку (set top box), якасць «карцінкі» пры гэтым не зменіцца. На кожны set top box неабходна заключыць абаненцкі дагавор. Абаненцкая плата за паслугу будзе налічвацца ў двайным памеры.